На Дубровенщине прошел «Калядны Фэст-2026»

Такая традыцыя, як Каляда, існавала яшчэ з язычніцкіх часоў і была прысвечана нябеснаму Дажбогу. Старажытныя людзі верылі, што пасля зімовага сонцастаяння гэты бог прачынаецца і працягласць дня пачынае павялічвацца, а ночы, адпаведна, змяншацца. Яны дзякавалі Дажбогу і ўсхвалялі яго з дапамогай абрадавых песень — калядак.

Часцей за ўсё калядкі выконваюць ад каляднай куцці (ноч перад Раством Хрыстовым) да вадохрышчанскай куцці — гэта значыць з 6 да 18 студзеня. Перыяд, калі выконваюць калядкі, называюць Калядой. Ён супадае са Святкамі — першымі 12 днямі пасля Раства Хрыстова. Бог Каляда — адзін з светлых багоў, які з’яўляецца ўвасабленнем сонца. Нарадзіўшыся ў дзень зімовага сонцастаяння, ён сімвалізуе пачатак новага гадавога цыклу. Таму Каляда — бог часу, які падараваў людзям каляндар. Як бог часу ён адказвае за гарманічны рух кола жыцця, у якім усё знаходзіцца ў пастаянным руху — святло змяняе цемру, смерць змяняе жыццё.

Каляда таксама лічыцца заступнікам чараўнікоў і жрацоў: ён прынёс людзям веданне і наставіў на шлях праўдзівы. Каляда — язычніцкі бог, якога малявалі альбо немаўляткам, альбо моцным юнаком са светлымі валасамі і мячом у руках, вастрыё мяча накіравана ўніз, што азначае мір і добрае суседства паміж славянскімі суполкамі і плямёнамі. Асноўнае прызначэнне Каляды за раз — гэта правядзенне абрадаў, прысвечаных каляднай Куцці. Галоўнымі традыцыямі, якія захаваліся ў той ці іншай ступені, з’яўляюцца: аблачэнне ў разнастайныя ўборы, у прыватнасці зробленыя са шкур і рагоў жывёл; выкарыстанне масак; выкананне калядных песень; падзяку калядоўшчыкаў і адорванне іх прысмакамі і манетамі; гульні маладых людзей; варажба незамужніх дзяўчат. Захоўваюць старадаўнія традыцыі і на Дубровеншчыне.

Так, 13 студзеня ў філіяле «Ляднянскі сельскі Дом куль туры» вясёла гудзеў раённы фестываль «Калядны Фэст-2026». Гэтае свята, напоўненае верай у цуд, сабрала калядоўшчыкаў з усяго Дубровенскага раёна. Удзельнікі фэста рушылі ў святочныя вандроўкі па вёсцы ад хаты да хаты, напаўняючы наваколле песнямі і віншаваннямі. Шчадроўшчыкі абыйшлі ўсю акругу, наведаліся нават ў магазін і на пошту, дзе іх сустрэлі з радасцю і пачастункамі. Асабліва цёпла прымалі гасцей у хатах Алены і Сяргея Фралковых, Галіны і Віктара Сіняковых, Марыі і Лідзіі Пузыровых — там калядоўшчыкаў чакаў гарачы чай, духмяныя аладкі і добрыя словы.

Потым усе ўдзельнікі фэсту сустрэліся каля сельскага Дома культуры, дзе іх прывітала Гаспадыня: «Прывітанне, людцы добрыя! Сёння ў нашай хаце свята, сабірайцеся ў рад! Будзем танцаваць і гуляць, ды з Калядамі вітаць!». Яна абсыпала гасцей зернем на шчасце, віншавала з Новым годам і запрасіла «цягнуць ба рану» — кожны загадваў жаданне і спяваў любімую песню-шчадроўку. Усе разам хорам у канцы праспявалі: «Гой, ладачкі, ладкі, надышлі Калядкі!». Потым пачалося тэатралізаванае прадстаўленне з прэзентацыяй аб’яднаных творчых калектываў. На фэсце ў гэтым годзе былі прадстаўлены тры калядныя гурты: «Вясёлая ка ляда» з удзельнікамі з Ляхаўкі, Заруб, Ерамееўшчыны, Сваташыц; «Шчадроўшчыкі» — са Станіславова, Буды, Асінторфа; «Калядныя гульбішча» — з Калінаўкі, Расасна, Лядоў і Дабрыні.

Журы — Галіна Мікалаеўна Сінякова, Валянціна Клінавая і Грыгор’еўна Марыя Емельянаўна Міненкова — адзначылі, што ў кожнай мясцовасці Дубровеншчыны свае яркія і цікавыя рысы абрада. Усе шчадроўшчыкі спявалі калядныя песні і дзяліліся пачастункамі са словамі: «Мы надралі дранікі духмяныя, хочаш — еш са скваркаю, хочаш — са смятанаю!». Гаспадыня нагадала ўсім прысутным калядныя прыкметы: яснае неба — на ўраджай, вялікі іней — пчолы раіцца будуць, шмат зорак — на грыбы летам.

На сцэне СДК выступілі на фэсце і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці раёна. Журы конкурсу «Калядны разгуляй» ўзнагародзіла ўсіх удзельнікаў дыпломамі, а лепшымі шчадроўшчыкамі ў гэтым годзе стаў гурт «Вясёлая каляда».

Вядучая Гаспадыня завяршыла свята словамі: «Жадаю, каб у кожнага з вас настрой быў заўсёды добры, грошы вяліся, а шчасце было лепшым багаццем!». «Калядны Фэст» нагадаў пра беларускія традыцыі, якія жывуць і сёння, дзякуючы работнікам культуры. Акрамя таго, у гэты дзень былі пад ведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшае навагодняе афармленне ўстаноў культуры клубнага тыпу «Навагодні настрой». Па выніках конкурсу пераможцамі сталі філіялы: Ляхаўскі СК, Асінторфскі СДК, Дабрынскі СДК.

 Маргарыта СЫЧОВА