В Дубровно прошел «Бульба-Саміт»
Яскрава і нечакана адсвяткаваў свой 25-гадовы юбілей народны калектыў беларускай кухні, гульні і фальклору «Дубровенскія прысмакі». Не больш, не менш, а запрасілі ўдзельніцы калектыву сваіх землякоў на «Бульба-Саміт», падрыхтаваўшы для сваіх гасцей гастранамічныя і інтэрактыўныя пляцоўкі.
Са сцэны ў гэты дзень гучалі самыя шчырыя віншаванні, цёплыя пажаданні і добрыя словы ў адрас удзельнікаў калектыву. Іх дзякавалі за адданасць сваёй справе захавання народных традыцый і за тое, што «Дубровенскія прысмакі» ўжо шмат гадоў дораць дубровенцам сваё кулінарнае майстэрства і гасціннасць. Юбілярам пажадалі творчага даўгалецця, невычэрпнай энергіі і новых творчых ідэй. Праграма дня была насычанай. Спачатку для гасцей парка прайшоў святочны канцэрт, дзе адзін за адным змяняліся творчыя нумары і звінелі народныя песні.
Для знаўцаў беларускай кухні вядучыя правялі віктарыну, а адразу пасля яе адбылася вясёлая гульня для дарослых і дзяцей. Адным з самых прыемных момантаў свята стала частаванне ўсіх прысутных гасцей вялікім і пышным караваем. На гастранамічных радах у гэты час ішоў актыўны гандаль і дэгустацыя. Дубровенцы з вялікім задаваль неннем каштавалі традыцыйныя народныя стравы: гарачыя блінцы, шарлотку, піражкі, кексы і, вядома, самыя розныя пачастункі з бульбы: дранікі, бульбу на ву глях, бульбу ў беконе и шмат іншага.
Гаспадыні ахвот на распытвалі наведвальнікаў пра іх густы і шчодра дзяліліся сакрэтамі прыгатавання па старадаўніх рэцэптах. Побач разгарнуліся выставы рамеснікаў, дзе можна было выбраць памятныя падарункі блізкім.
Дубровенцы цэлымі сем’ямі рабілі фатаграфіі на памяць каля прыгожа аформленых тэматычных зон. На святочнай пляцоўцы сваімі ўражаннямі ахвотна падзяліліся Насця Карніенка і Маша Казлова, пяцікласніцы з сярэдняй школы № 2 горада Дуброўна імя Ю.Смірнова:
— Мы ў захапленні! Канцэрт проста цудоўны, песні такія вясёлыя, што хочацца танцаваць разам з усімі. Нам ужо ўдалося пакаштаваць смачныя блінцы з джэмам, а яшчэ мы купілі на памяць некалькі прыгожых сувеніраў. Настрой выдатны, вельмі жадаем, каб свята яшчэ пряцяг валася! — адзначылі дзяўчынкі.
Згодны, свята ў парку «Ліпкі» атрымалася на славу. Жыхары і госці горада выдатна правялі час на свежым паветры: даволі пагулялі, паслухалі добрыя песні і ад душы павесяліліся. І, безумоўна, ніхто не застаўся галодным — усе з задавальненнем пакаштавалі тра дыцыйныя пачастункі і ацанілі майстэрства нашых га спадынь.
Марына ФЕДЧАНКА



