В Дубровенском районе проанализировали темпы модернизации ферм

Дубровно,Дубровенский, райисполком, сельхозпредприятия, реконструкция ферм

Мадэрнізацыя ферм

Набліжаецца 1 верасня. Да гэтага часу, згодна з патрабаваннем Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі, у кожнай гаспадарцы павінна быць завершана рэканструкцыя не менш, як па адной малочнатаварнай ферме. У нашым раёне, згодна з заданнем аблвыканкама, неабходна правесці такую работу на 13 фермах. Як выконваюць пастаўленую кіраўніком краіны задачу гаспадаркі нашага раёна?

Такая галоўная тэма раённай нарады кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў з наступным наведваннем шэрагу гаспадарак адбылася ў мінулую пятніцу, 24 жніўня, гэта значыць, за тыдзень да намечанай даты здачы аб’ектаў. У той дзень кіраўнікі гаспадарак, а таксама старшыня райвыканкама Анатоль Іванавіч Лукашоў, начальнік райсельгасупраўлення Алег Міхайлавіч Лындзін і аўтар гэтага матэрыялу пабывалі на рэканструіруемых фермах пяці гаспадарак.

Дубровно,Дубровенский, райисполком, сельхозпредприятия, реконст

Забягаючы наперад, варта адзначыць, што на ўсіх фермах, якія мы наведалі ў той дзень, вяліся будаўнічыя і мантажныя работы. Аб ступені гатоўнасці і тэрміну здачы аб’ектаў дакладвалі кіраўнікі гаспадарак.

Першай на нашым шляху была бярозкаўская малочнатаварная ферма КУСГП “Першамайскае”. Тут вядзецца рэканструкцыя памяшкання на 142 галавы. На той дзень ужо былі зманціраваны малакаправод і ўстаноўлены малочны халадзільнік, зманціравана сістэма вадапаення.

Тым не менш, было відавочна, што ўвесь комплекс работ да 1 верасня тут не паспеюць зрабіць: яшчэ шмат работы па абустройству памяшканняў малочнага блока, мала што зроблена па добраўпарадкаванні прылеглай тэрыторыі. Дырэктар гаспадаркі Мікалай Ільіч Селіханаў адзначыў, што ўсе работы па мадэрнізацыі фермы будуць завершаны да 10 верасня. Такі ж тэрмін завяршэння рэканструкцыі нова-гудаўскай малочнатаварнай фермы назваў і дырэктар ААТ “Праўда-С” Сяргей Міхайлавіч Дранеўскі.

За лета тут правялі капітальны рамонт кароўніка. Ад старога памяшкання засталіся толькі сцены. Прыбудавалі памяшканне, дзе размесцяцца бытавыя пакоі і малочная. Але работы яшчэ шмат. Неабходна зманціраваць малакаправод, завяршыць аддзелачныя работы ў бытавых пакоях і малочным блоку.

Дубровно,Дубровенский, райисполком, сельхозпредприятия, реконст

Кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў пабывалі на пасуддзеўскай ферме гэтай гаспадаркі, дзе за апошнія два гады ўласнымі сіламі гаспадаркi пабудавалі практычна новае памяшканне для ўтрымання маладняку буйной рагатай жывёлы.

Вялікі аб’ём работ па мадэрнізацыі пнявіцкай фермы за лета выкананы ў ААТ “Каманіна”. Тут практычна завершаны работы па рэканструкцыі былога цялятніка пад кароўнік на 200 кароў. Ужо зманціравана тэхналагічнае абсталяванне. Засталося завяршыць аддзелачныя работы.

А вось па капітальнаму рамонту існуючага кароўніка на 200 галоў яшчэ, як кажуць, не пачаты край работы: неабходна перакрыць дах, зманціраваць тэхналагічнае абсталяванне, выканаць аддзелачныя работы ўнутры і звонку памяшкання. Гэты аб’ём работ, які, па словах дырэктара гаспадаркі Аляксандра Анатольевіча Зайцава, тут плануюць выканаць да 10 верасня, магчымы толькі пры максімальнай мабілізацыі ўсіх задзейнічаных на рэканструкцыі брыгад.

Заслугоўвае ўвагі той факт, што ў ААТ “Каманіна” выканалі вялікі аб’ём работ па добраўпарадкаванні прыфермаўскай тэрыторыі.
У ААТ “Герой” завяршаюць рэканструкцыю былога цялятніка пад кароўнік на 200 галоў на сваташыцкай малочнатаварнай ферме. З увядзеннем у эксплуатацыю гэтага памяшкання на сваташыцкай малочнатаванай ферме будзе ўтрымлівацца 800 кароў, працэс даення якіх адбываецца ў малакаправод.

Новы кароўнік на базе “клюшачніка”, узведзенага ў 1990 годзе, у хуткім часе будзе здадзены ў эксплуатацыю на ерамееўскай ферме ААТ “Прыдубровенскае”. Тут работы ў завяршальнай стадыі. Праўда, здаць аб’ект да 1 верасня ў цэлым наўрад ці ўдасца, бо яшчэ шмат работы на ўзвядзенні цялятніка-прафілакторыя, які прыбудоўваецца да кароўніка і дома жывёлавода.

Падводзячы вынікі аб’езду вышэйназваных гаспадарак, варта адзначыць, што ў кожнай з іх выкананы вялікі аб’ём работ па мадэрнізацыі малочнатаварных ферм, і да пастаноўкі жывёлы на стойлавае ўтрыманне тут будуць уведзены ў эксплуатацыю памяшканні, дзе ўсе працэсы па вытворчасці малака і абслугоўванні жывёлы механізаваны.

Андрэй КВІР.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *