В Дубровно подвели итоги пленэра «Дубровенскія краявіды»
Сталі вядомыя вынікі XII раённага мастацкага пленэру «Дубровенскія краявіды», які адбыўся ў рамках Міжнароднага фестывалю песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне».
Сёлета ён быў прысвечаны Году беларускай жанчыны. Удзельнікамі пленэру сталі члены народнай студыі народных мастацкіх рамёстваў «Дубрава», а таксама мастакі-аматары. Арганізатар пленэру Вольга Аляксеева распавяла, што сёлета адлюстраваць гісторыю і культуру дубровенскага краю і ўсёй Беларусі, удзельнікам неабходна было праз жаночыя вобразы.
Работы ўдзельнікаў пленэру выклікалі вялікую цікавасць у гледачоў і гасцей фестывалю. Віктар Кахноўскі з сям’ёй падзяліўся, што творчасць землякоў заўсёды выклікае гонар за таленавітых людзей і іх уменне перадаць прыгажосць прыроды роднага краю.
На карцінах былі прадстаўлены вобразы роднага Дняпра, сімвал Беларусі бусел і вобразы жанчын: Ганны Марачовай з сям’ёй, жанчыны, якая моліцца за мір, маці і дзяўчынкі, якая глядзіць на чыстае бясхмарнае неба, як сімвал нашай будучыні.
Па выніках пленэру ў розных намінацыях дыпломы атрымалі Наталля Карчэмная, Вольга Аляксеева, Юлія Берагалюлькіна, Іна Сіманькова і Таццяна Уладзімірэнка. Дэбютантам пленэру стала Паліна Сляпнёва. Яе праца была прысвечана роднаму гораду. На карціне намалявана дзяўчынка, якая гуляе на беразе ракі, а над ёй бусел, як сімвал міру і абароны.
Падводзячы вынікі пленэру Вольга Аляксеева адзначыла, што ўсе без выключэння, хто прыняў удзел у конкурсе, — паказалі прафесійнае майстэрства і творчы падыход і гэтым унеслі часцінку свайго таленту ў гісторыю наша га роднага краю. Яна падзякавала ўдзельнікам і запрасіла ўсіх жадаючых паспрабаваць свае сілы ў наступным годзе.

