Коллектив берёзковской фермы стал лучшим по итогам работы за 9 месяцев

Дубровно,дубровенцы, доярки, надои, победители, труженики, "Первомайское"

Рубеж — 5000 кілаграмаў
Па выніках работы за дзевяць месяцаў лепшымі па прадуктыўнасці дойнага статка сярод малочнатаварных ферм раёна стаў калектыў бярозкаўскай фермы КУСГП “Першамайскае”: ад кожнай каровы за гэты перыяд тут надаілі па 4598 кілаграмаў малака.

Узначальвае калектыў вопытны брыгадзір Віталій Уладзіміравіч САРОКА. На гэтай пасадзе ён працуе ўжо 22 гады.
—Большасць аператараў машыннага даення старанныя працаўніцы, выконваюць даручаную справу належным чынам, таму і надоі высокія, — гаворыць В.У.Сарока.

Лідэрам спаборніцтва сярод аператараў машыннага даення ў гаспадарцы і ў раёне ў цэлым з’яўляецца Таццяна Міхайлаўна Піліпенка. Яна першая ў раёне сёлета дасягнула рубяжу па надою малака на карову 5000 кілаграмаў. Пятае месца ў раённым спаборніцтве аператараў машыннага даення кароў па прадуктыўнасці дойнага статака займае Наталля Валер’еўна Мілевіч: надой на карову ў яе групе за дзевяць месяцаў склаў 4795 кілаграмаў.

У ліку лепшых аператараў машыннага даення раёна Валянціна Піліпенка (родная сястра лідэра спаборніцтва) і Віталій Каравіка. Надой малака на карову ў іх групах таксама перавысіў 4000 кілаграмаў. Падлікі паказваюць, што ў цэлым за год жывёлаводы з бярозкаўскай фермы надояць больш за 5000 кілаграмаў малака.

А.КВІР

2 thoughts on “Коллектив берёзковской фермы стал лучшим по итогам работы за 9 месяцев

  • 06.11.2012 в 9:16 пп
    Permalink

    Девушкам ОГРОМНОЕ СПАСИБО!!! Но почему они не в белых халатах??? Ведь девушки не хуже «ТРУЖЕНИЦ» Савушкин-продукт. Именно такие девочки дают возможность импортировать молочные продукты. Дайте им достойные условия труда … Оденьте пожалуйста в гос. спецодежду. а не в своих свитерах заставляйте девочек работать…. Грустно((((((((((((((

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 11.11.2012 в 6:04 пп
    Permalink

    Полностью согласен с предыдущим комментарием !!!!!!!!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *