У хлеборобов ОАО «Правда-С» Дубровенского района — новый рекорд

Дубровно,Дубровенский,урожай,хлеб,рекорд,технологии

Уражваюць сёлетнія дасягненні хлебаробаў ААТ “Праўда-С” і ў параўнанні з вынікамі жніва ў іншых гаспадарках і ў сярэднім па раёне. Так, ураджайнасць збожжавых у ААТ “Праўда-С” перавышае сярэднераённы паказчык амаль на 20 цэнтнераў,або ў 1,7 раза і на 10 цэнтнераў вышэй, чым у ААТ “Якубава-Агра”, якое займае другое месца ў раёне па аддачы збожжавых палеткаў.
—Якім чынам хлебаробы гаспадаркі і ў гэтым, не вельмі спрыяльным годзе, удалося атрымаюць багаты ўраджай збожжавых? — такое пытанне я задаў дырэктару гаспадаркі Сяргею Міхайлавічу Дранеўскаму.
—За доўгія гады працы я на ўласным вопыце пераканаўся, што велічыня ўраджаю знаходзіцца ў прамой залежнасці ад двух асноўных фактараў — аб’ёмаў матэрыяльных укладанняў у вырошчванне ўраджаю і захавання тэхналогіі на ўсіх этапах фарміравання ўраджаю. Зразумела, што і трэці фактар, умовы надвор’я, уносяць пэўныя карэктывы ў планы сельскіх працаўнікоў, але калі падмурак ураджаю надзейны, то адмоўнае ўздзеянне прыродных катаклізмаў не так адчувальнае, што пацвярджаюць і вынікі працы ў нашай гаспадарцы.
На пакупку фосфарных і азотных угнаенняў гаспадарка выдаткавала мільярд рублёў уласных грошай і 500 мільёнаў рублёў банкаўскіх крэдытаў. Дзякуючы гэтаму на ўсёй плошчы глебу пад збожжавыя і кармавыя культуры добра заправілі мінеральнымі ўгнаеннямі. У неабходных дозах усе палеткі былі запраўлены калійнымі ўгнаеннямі.
Першаступеннае значэнне ў фарміраванні ўраджаю маюць тэрміны выканання любога аграпрыёму. С.Дранеўскі перакананы, што на добры ўраджай можна разлічваць, калі сяўба праведзена ў аптымальныя тэрміны. Мінулай восенню азімую пшаніцу тут пасеялі да 10 верасня, а жыта — да 18 верасня. Сяўбу яравых збожжавых закончылі 4 мая. Вясной, як толькі пачалася вегетацыя азімай пшаніцы, пасевы з дапамогай верталёта падкармілі азотнымі ўгнаеннямі. За такую паслугу гаспадарка заплаціла авіятарам 200 мільёнаў.
Станоўчую ролю ў фарміраванні добрых ураджаеў іграе і тое, што збожжавыя палеткі тут у апошнія гады засяваюць насеннем не ніжэй першай рэпрадукцыі. Якасць выканання любога аграпрыёму, пачынаючы з перадпасяўной апрацоўкі глебы, таксама на першым плане. Словам, у ААТ “Праўда-С” імкнуцца не адступаць ад тэхналогіі вырошчвання сельгаскультур ні на крок, што і забяспечвае з году ў год багатыя ўраджаі не толькі збожжавых, але і іншых культур.
Андрэй КВІР.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *