Дубровенские хлеборобы принимали поздравления

Дубровно,дубровенский,день сельского хозяйства,передовики,награждение,директор Марко

Яшчэ за гадзіну да пачатку ўрачыстасцяў на цэнтральную плошчу Дуброўна пачалі пад’язджаць легкавыя аўтамабілі і мікрааўтобусы, з якіх з добрым настроем і ўсмешкамі на тварах выходзілі святочна апранутыя людзі — лепшыя з лепшых працаўнікі сяла, якія, дзякуючы самаадданай працы, выйшлі пераможцамі ці прызёрамі раённага спаборніцтва.
Дубровно,дубровенский,день сельского хозяйства,передовики,награждение,директор Марко
У раённы Дом культуры яны, як ганаровыя госці, заходзілі па чырвонай дывановай дарожцы, што лішні раз падкрэслівала асаблівую важнасць хлебаробскай працы.
На сцэне была абсталявана імправізаваная “Карчма”, у якую вядучыя ўрачыстасцяў гасцінна запрашалі для атрымання ўзнагарод пераможцаў і прызёраў раённага спаборніцтва, а самадзейныя артысты радавалі іх і ўсіх гасцей, што сабраліся ў глядзельнай зале ў той дзень, вясёлымі жартамі і песнямі.
Дубровно,дубровенский,день сельского хозяйства,передовики,награждение,директор Марко
Галоўны каравай года быў уручаны старшыні райвыканкама Анатолю Іванавічу Лукашову, а таксама ганароваму госцю свята, члену Савета Рэспублікі, кіраўніку СООО “Марка” Мікалаю Васільевічу Мартынаву.

Дубровно,дубровенский,день сельского хозяйства,передовики,награждение,директор Марко

А потым пачалося ўзнагароджванне перадавікоў сельгасвытворчасці. Самы багаты “ураджай” узнагарод у той святочны дзень сабралі працаўнікі ААТ “Праўда-С”: гаспадарка выйшла прызёрам ва ўсіх шасці намінацыях, па якіх сёлета падводзіліся вынікі спаборніцтва, прычым у пяці з іх — заняла першае месца.
І ў індывідуальным спаборніцтве працаўнікі гэтай гаспадаркі таксама сабралі найбольшую колькасць узнагарод — 15, акрамя таго, у ліку прызёраў пяць спецыялістаў гаспадаркі. Таму невыпадкова, што старшыня райвыканкама А.І.Лукашоў уручыў дырэктару ААТ “Праўда-С” Сяргею Міхайлавічу Дранеўскаму Ганаровую грамату камітэта па сельскай гаспадарцы аблвыканкама.

Дубровно,дубровенский,день сельского хозяйства,передовики,награждение,директор Марко

Дубровно,дубровенский,день сельского хозяйства,передовики,награждение,директор Марко

У ліку лідэраў па колькасці атрыманых узнагарод у гэтым годзе ААТ “Якубава-Агра”, “Баброва-Агра”, “Герой” і КУСГП “Прыдняпроўскі”.
Па традыцыі на злёце перадавікоў ушаноўвалі маладых спецыялістаў. Сёлета ў гаспадаркі раёна прыбыў 31 выпускнік вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў.

Дубровно,дубровенский,день сельского хозяйства,передовики,награждение,директор Марко

Разам з маладымі спецыялістамі на сцэну запрасілі ветэранаў сельгасвытворчасці — былога галоўнага эканаміста калгаса “Беларусь” Эму Іосіфаўну Кантузораву, былога галоўнага інжынера СВК “Герой” Мікалая Паўлавіча Варанкоўскага, былога аператара машыннага даення калгаса “Шлях да камунізму” Веру Нікіфараўну Федарцову і былога галоўнага заатэхніка КУСГП “Першамайскае” Антаніну Якаўлеўну Крымскую, якая ад імя ветэранаў звярнулася з наказам да маладых спецыялістаў.

Дубровно,дубровенский,день сельского хозяйства,передовики,награждение,директор Марко
Амаль усе ўдзельнікі “святочнага агеньчыка” паехалі дамоў з дыпломамі, грашовымі прэміямі, пераможцы ў індывідуальным спаборніцтве яшчэ і з каштоўнымі падарункамі ад фірмы “Марка”, а таксама з добрым настроем, які на працягу амаль трохгадзіннага ўрачыстага пасяджэння стваралі самадзейныя артысты раённага Дома культуры.

Дубровно,дубровенский,день сельского хозяйства,передовики,награждение,директор Марко

Дубровно,дубровенский,день сельского хозяйства,передовики,награждение,директор Марко
Андрэй КВІР.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *