Пропавший без вести в годы Великой Отечественной войны русский солдат найден в братской могиле в Дубровенском районе

Дубровно, могила, солдат, Великая Отечественная война, женщины, памятник

Шмат гадоў родзічы вялі пошукі прапаўшага без вестак радавога Пятра Герасімавіча Пціцына, ураджэнца сяла Якаць Дзмітрыеўскага раёна Маскоўскай вобласці.

У мінулым годзе іх пошукі нарэшце завяршыліся паспяхова: пасля таго, як іх пісьмо Віцебскі абласны ваенкамат накіраваў у Дубровенскі райвыканкам, было ўстаноўлена, што радавы Пётр Герасімавіч Пціцын, які загінуў у 1943 годзе, пахаваны ў брацкай магіле ля вёскі Чырвоная Слабада.

У канцы лістапада гэтага года брацкую магілу ля вёскі Чырвоная Слабада, на адной з пліт якой высечана імя Пятра Герасімавіча Пціцына, наведалі яго пляменніцы Яўгенія Аляксееўна Сакава, Тамара Мікалаеўна Віктарава, Соф’я Аляксееўна Елізарава, якія жывуць у Маскоўскай вобласці, і Антаніна Сяргееўна Папяльнюк, жыхарка горада Мінск. Яны ўсклалі да помніка жывыя кветкі і запалілі памінальныя свечкі.

Жыхарак Падмаскоўя ўразіла перш за ўсё тое, як беражліва на беларускай зямлі адносяцца да памяці загінуўшых на вайне з фашыстамі. Помнікі дагледжаныя. Іх уразіў таксама парадак, які пануе ў беларускіх гарадах і вёсках. Яны былі ў захапленні ад гасціннасці і спагадлівасці, якімі іх сустрэлі на беларускай зямлі. Пакідалі яны Дубровеншчыну з адчуваннем вялікай удзячнасці за ўшанаванне памяці загінуўшых.

Андрэй КВІР

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *