Гуканне вясны

Дубровно, дубровенский, весна

На Беларусі здаўна бытуе павер’е, што на Благавешчанне да нас прылятаюць буслы, якія прыносяць на сваіх крылах вясну. Нашы продкі ў гэтыя дні заўсёды клікалі вясну, і яна ім, як правіла, адклікаецца першым громам, цёплымі навальніцамі, пасля якіх у прыродзе ўсё хутка абуджаецца да жыцця.
Сёлета, нібы па заказу, у ноч на Благавешчанне мы пачулі раскаты першага грому, за імі паследаваў спорны дожджык. А днём у старажытным парку “Ліпкі” быў праведзены абрад “Гуканне вясны”, удзельнікамі якога былі работнікі раённага Дома культуры, народны фальклорны калектыў “Кудзеліца”, фальклорны гурт “Сяляначка” Станіславоўскага Дома культуры і вакальная група “Беларусачка” Асінторфскага СДК.

Дубровно, дубровенский, весна

Гледачамі свята сталі шматлікія жыхары мікрараёна ”Бярозкі” і прылеглых да яго вуліц і вучні школ г.Дуброўна, якія прыйшлі гукаць вясну з вырабленымі новенькімі рознакаляровымі шпакоўнямі, каб потым развесіць іх у парку і чакаць птушыных навасёлаў.
“Гуканне вясны” — адно з самых музычных народных свят. Праходзіла яно весела і шумна. У выкананні самадзейных артыстаў прагучала нямала народных песень. Рэпертуар дубровенскіх “кудзеліц” быў насычаны песнямі-вяснянкамі. Асаблівасць гэтых песень у тым, што кожны куплет заканчваўся падоўжаным гукам “гу-у-у-у-у”.

Дубровно, дубровенский, весна

Увазе прысутных было прапанавана невялікае прадстаўленне, у час якога Зіма саступіла месца Вясне. Удзельнікі і гледачы павязалі на дрэўцы шматлікія стракатыя стужкі — маленькія сімвалы ярка квітнеючай прадстаячай вясны, а потым прынялі ўдзел у народнай гульні “Барана”, вадзілі вясёлыя карагоды з песнямі, у якіх праслаўлялі прыход вясны і ўсё, што звязана з ім.

Лідзія ЧАПЯЛОВА.

ЗАГЛЯНИТЕ НА «ФОТОМИНУТКУ»!

3 thoughts on “Гуканне вясны

  • 08.04.2016 в 1:48 пп
    Permalink

    Ураджвае!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 08.04.2016 в 4:38 пп
    Permalink

    не трэба лішніх слоў,
    не трэба лішніх тэм, —
    заходзь у госці, —
    няма праблем)

    простае рашэнне складаных недарэчнасцей

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 08.04.2016 в 4:39 пп
    Permalink

    Усіх віншую з пачаткам Вясны!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *