Член Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь провел прием граждан в Дубровенском районе
4 студзеня на Віцебшчыне прайшоў адзіны дзень прыёма грамадзян членамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Безумоўна, сенатары па родзе сваёй дзейнасці на пастаяннай аснове вядуць прыёмы выбаршчыкаў, і звярнуцца да іх не складае праблемы. Аднак сустрэцца з членам Савета не ад свайго регіёну выдаецца нячаста.
Так у Дубровенскім раёне прыём вёў Віктар Кандратовіч, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, куль туры і сацыяльным развіцці, галоўны ўрач Мінскага гарадскога клінічнага анкалагічнага цэнтра. Таму і звярнуліся да яго з пытаннем, якое звязана са здароўем і патрабавала тлумачэння, кансультацыі, а не з’яўлалася скаргай.
Жыхары г.Оршы не прамінулі выкарыстаць маг чымасць трапіць на прыём да чалавека, які можа даць кансультацыю ў пытаннях аховы здароўя.
— Гэтая сустрэча — наглядны прыклад таго, як прамы дыялог паміж грамадзянамі і прадстаўніком улады дапамагае ў вырашэнні самых складаных жыццёвых сітуацый. Калі справа тычыцца здароўя, важная кожная дэталь і магчымасць быць пачутым, — адзначыў Віктар Кандратовіч. Безумоўна, дзейнасць сенатараў — гэта і грамадская работа. Кожны член Савета Рэспублікі не толькі дапамагае ў вырашэнні пэўнага кола пытанняў, але і цікавіцца развіццём рэгіёну, унікае ў праблемы раённага кіраўніцтва, каб потым абмеркаваць іх ў Савеце Рэспублікі.
Што датычыц ца Дубровеншчыны, то найважнейшае пытанне, якое зараз у цэнтры ўвагі, — гандлёвае забеспячэнне сельскага насельніцва.
Не абышлося без падзяк. Так, старшыня раённага Савета дэпутатаў Алена Ціханава адзначыла, што ў мінулым годзе дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы ў Дубровенскай ЦРБ праведзены значныя рамонтныя работы, умацавалася матэрыяльна тэхнічная база, шмат зроблена ў плане добраўпарадкавання тэрыторыі бальніцы, ФАПаў.
Алена ЗАЙЦАВА

