Дубровенские молодожёны создают сосуд счастья

Дубровно,дубровенский, республиканский смотр, свадьба, ремёсла,обряды, приметы, обереги

Як у Дуброўна вяселле спраўлялі?або Сучаснае вяселле па-беларуску

Загс – фатаграфаванне – застолле… Менавіта так сёння многім з нас уяўляецца сучаснае вяселле. Аднак, як паказвае практыка, апошнім часам маладыя ўсё часцей выказваюць жаданне праводзіць рэгістрацыю шлюбу згодна са старадаўнімі традыцыямі беларускага вяселля.

Дубровно,дубровенский, республиканский смотр, свадьба, ремёсла,обряды, приметы, обереги

Запамінальнай для многіх жыхароў і гасцей г.Дуброўна стала шлюбная цырымонія Аляксея і Ганны Васілеўскіх, якія спраўлялі вяселле па арыгінальным сцэнарыі падчас правядзення абласнога конкурса вясельных абрадаў Віцебшчыны “Вялікая вясельніца – 2012”.
Сонечным суботнім днём пры ўваходзе ў ЗАГС жаніха і нявесту з вясельным караваем сустракалі удзельнікі фальклорнага калектыва “Кудзеліца”. Затым адбылася рэгістрацыя шлюбу, падчас якой маладыя абмяняліся заручальнымі пярсцёнкамі. Далей вясельны экіпаж накіраваўся да раённага Дома рамёстваў.

Дубровно,дубровенский, республиканский смотр, свадьба, ремёсла,обряды, приметы, обереги

Тут Ганна і Аляксей прымалі ўдзел у вырабе “посуда шчасця” – глінянага збана, упрыгожанага чырвоным поясам, які сімвалізуе надзейнага абаронцу сям’і. Таксама ў гэты дзень дубровенскія майстры падарылі маладым яшчэ аднаго ахоўніка – “Неразлучнікаў”, якія ўяўляюць сабой фігуркі мужчыны і жанчыны, зробленных з ільнянога валакна з адной агульнай рукой.

Дубровно,дубровенский, республиканский смотр, свадьба, ремёсла,обряды, приметы, обереги

Згодна з народным павер’ем, менавіта так, рука аб руку пойдуць па жыцці муж і жонка.
Гісторыя пачуцця Ганны і Аляксей пачалася чатыры гады назад. Сустрэліся маладыя ў вёсцы Ляхаўка (на малой радзіме Аляксея), куды Ганна пасля заканчэння УА “Беларуска-Расійскі ўніверсітэт” у Магілёве прыехала па размеркаванні працаваць бухгалтарам. І вось праз чатыры гады сяброўства, сёлета яны вырашылі афіцыйна аформіць свае адносіны.

Дубровно,дубровенский, республиканский смотр, свадьба, ремёсла,обряды, приметы, обереги

—Для нас стварэнне сям’і – гэта вельмі адказны і важны крок, – прызнаецца Аляксей. – А таму невыпадкова, што сыграць вяселле мы вырашылі толькі цяпер. На працягу некалькіх гадоў я займаўся будаваннем кватэры. І вось, нарэшце, сёння ўсё гатова для нашага шчаслівага сямейнага жыцця.

У хуткім часе пасля вяселля Аляксей і Ганна пераехалі ў Горкі. Аляксей працягвае працаваць будаўніком, а Ганна пакуль што актыўна займаецца ўладкаваннем быта.
Мы яшчэ раз віншуем маладых і жадаем ім шчасця, паразумення і мудрасці ў сямейным жыцці.
Вікторыя АЛЯКСАНДРАВА.

5 thoughts on “Дубровенские молодожёны создают сосуд счастья

  • 10.12.2012 в 1:17 пп
    Permalink

    молодая прям как уже совсем не молодая 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 10.12.2012 в 9:23 пп
    Permalink

    Главное. чтоб счастливая была. А неудачное фото — это мелочи.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 11.12.2012 в 7:31 дп
    Permalink

    Виктория, зависть — страшное чувство! Молодым счастья, любви, взаимопонимания!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 14.01.2013 в 6:21 пп
    Permalink

    Совет да любовь!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 04.07.2013 в 8:33 дп
    Permalink

    главное чтобы потом сосуд щастя не лопнул,

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *