У Сваташыцах адбылося свята «Калядны Фэст»

Дубровно, дубровенский, калядны фэст, праздник, агрогородок

Традыцыйнае раённае свята «Калядны Фэст» прайшло у аграгарадку Сваташыцы. Мерапрыемства з асабліва святочнай, вясёлай атмасферай, з’яўляючыся своеасаблівым звяном паміж гісторыяй, традыцыямі і сучаснасцю, праходзіць на Дубровеншчыне ўжо ў трэці раз.

Дубровно, дубровенский, калядны фэст, праздник, агрогородок

Радаваць жыхароў Сваташыц песнямі, танцамі, народнымі гульнямі і дарыць добры настрой прыехалі ўдзельнікі народнага фальклорнага калектыву «Кудзеліца», фальклорнага калектыву «Грамніцы» і гурт калядоўшчыкаў «Шчадрыца». Апошні аб’яднаў культработнікаў з Дабрыні, Сваташыц, Асінторфа, Ерамееўшчыны, Калінаўкі. Яшчэ адзін калектыў «Шчадроўшчыкі» сабраў таленавітых артыстаў са Станіславова, Лядоў, Заруб, Буды і Сіпішчава.

Дубровно, дубровенский, калядны фэст, праздник, агрогородок

Калядоўшчыкі, прытрымліваясь даўніх традыцый свята, прайшліся па вуліцах аграгарадка Сваташыцы і пабывалі ў гасцях у жыхароў. Тыя, у сваю чаргу з радасцю прымалі ад калядоўшчыкаў цёплыя пажаданні з Новым годам і Калядамі. Усе разам спявалі народныя песні, танцавалі, а таксама паўдзельнічалі ў абрадзе «Вадзіць казу», пасля чаго таленавітыя артысты былі шчодра адораны.

Дубровно, дубровенский, калядны фэст, праздник, агрогородок

Жыхары аграгарадка, адкінуўшы свае справы, далучыліся да ўсеагульнага вяселля.

Дубровно, дубровенский, калядны фэст, праздник, агрогородок

Дубровно, дубровенский, калядны фэст, праздник, агрогородок

Дубровно, дубровенский, калядны фэст, праздник, агрогородок

Калядоўшчыкі прыйшлі ў Сватащыцкі СДК, дзе ў зале з нецярпеннем іх чакалі гледачы. Тэатралізаваны канцэрт, нікога не пакінуў абыякавым: уся ўвага гледачоў была засяроджана на маляўнічых выступах фальклорных калектываў, конкурсах, у якіх змаглі паўдзельнічаць і жыхары.
Але галоўнай часткай свята былі спаборніцтвы паміж групамі калядоўшчыкаў, па выніках якіх вядучыя свята абвясцілі лепшых з лепшых.
Так, у намінацыі «Лепшы Калядны персанаж» у прыпевачным батле сярод калядных коз перамогу атрымала Антаніна Марозава з Калінаўскага СДК, «Лепшую Калядную зорку» змайстравалі супрацоўнікі Ерамееўскага СДК, а «Лепшым Калядным гуртом» стаў калектыў калядоўшчыкаў «Шчадрыца».
Пасля заканчэння канцэрта жыхары Сваташыц яшчэ доўга не хацелі разыходзіцца, з цікавасцю абмяркоўвалі асобныя моманты свята і яркія вобразы артыстаў. Культработнікі ж, у сваю чаргу, прадумваюць новыя ідэі свята. Але пройдзе яно ужо ў іншым аграгарадку.
Вікторыя БУЛЫЧОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *