Дубровенщина присоединилась к акции ”Вандруй. Адчуй. Натхняйся”

Галоўнай культурна-турыстычнай падзеяй мінулага тыдня стала рэспубліканская акцыя ”Вандруй. Адчуй. Натхняйся”. Яна праходзіла ў Беларусі  другі раз. Асноўнай мэтай мерапрыемства з’яўляецца папулярызацыя ўнутранага турызма.

Вынікі акцыі 2022 года паказалі, што на тэрыторыі Беларусі шмат цікавых куточкаў, якія, на вялікі жаль, кепска ведаюць нават мясцовыя жыхары. А цікавасць да вывучэння гістарычна-культурных каштоўнасцяў у беларускага грамадства есць. Пра гэта сведчыць той факт, што ў 2023 годзе больш чым на тры сотні ўзрасла колькасць удзельнікаў, якія прапанавалі турыстам экскурсіі, квэсты, пазнавальныя сустрэчы, наведванне выстаў, тэматычныя вечарыны, майстар-класы і шмат яшчэ чаго цікавага і разнастайнага.

У Дубровенскім раёне своеасаблівым цэнтрам правядзення акцыі стаў гістарычна-краязнаўчы музей, на пляцоўках якога кожны дзень адбываліся непаўторныя сустрэчы ўсіх жадаючых з гісторыяй Дубровеншчыны, яе працоўным і ваенным мінулым, яе знакамітымі ўраджэнцамі і захаванымі рамёствамі і традыцыямі.

—Вельмі адметна, што падчас акцыі да нас завіталі турыстычныя групы не толькі з навучальных устаноў Дуброўна, а і з Аршанскага раёна.  Для іх была праведзена экскурсія па гораду. Гасцям было цікава даведацца, чаму ў цэнтры ўзвышаецца башня з гадзіннікам, якія подзвігі здзейснілі тыя, чые імёны занесены на абеліскі ў Парку воінскай славы, — адзначыла дырэктар музея Наталля Аўчарова.

Яна дадала, што супрацоўнікі музея гэтымі днямі сустракалі і прадстаўнікоў мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П.М.Машэрава. Выкладчыкі таксама азнаёміліся з экспазіцыямі музейных залаў і адзначылі, што гісторыя Дубровеншчыны, яе людзі і прырода — гэта невычэрпная крыніца натхнення.

Арганізатары акцыі  разлічваюць, што мерапрыемства стане штогодным. Напэўна,  сезон прынясе новыя ідэі і кропкі правядзення акцыі і на Дуб­ровеншчыне.  Хацелася б, каб яна ўрэшце вый­шла за межы Дуброўна. Напрыклад,  прайшлася па Асінторфскай экалагічнай сцяжынцы,  запрасіла на тэматычнае свята, якімі багата Дубровеншчына, ці на вандроўку па таямнічых мясцінах на беразе Дняпра і не толькі. Год да новай акцыі — гэта час роздуму не толькі для тых, хто працуе ў  музеі ці турызме. Гэта шанец  заявіць пра сябе для тых, хто  валодае аграсядзібамі, вядзе бізнес у галіне харчавання, і нават кіраўнікоў прадпрыемстваў, лясгасаў ці проста тых, хто хвалюецца за развіцце сваёй малой радзімы.

 Алена КАРСАКОВА.