Разноцветное лето шагает по Дубровенщине

 Як не чакаешь лета, як не рыхтуешься да яго, а ў паўсядзённых клопатах і турботах неўзабаве заўважаешь: праляцеў чэрвень, ужо заканчваецца ліпень. Ужо “Пятрок адырваў лісток”, а там і “Ілля кіне ў ваду кавалак лёду”…

Лета каціцца, спякотнымі становяцца нават пахмурныя дні: ідзе жніво, а па-над вуліцамі населеных пунктаў плыве духмяны водар варэння, ды бранчаць шкляныя слоікі, якія рыхтуюць гаспадынькі для салення гуркоў, марынавання памідор. Але сярод звыклых гукаў і дзеяннеў дзе-нідзе ды ўварвецца ў ліпеньскую вясёлку новая краска: загучаць вяселыя мелодыі, заварушыцца наваколле, прыпынецца буддзеннасць і ўвайдзе ў пэўную вёску ці вуліцу свята.

 

Ура! Канікулы: у аб’ектыве дзеці

Як нам распавяла Наталля Хахлова, загадчык аддела па нестацыянарным абслугоўванні насельніцтва Дубровенскага раённага Дома культуры, летам 2023 года работнікі культуры рэалізуюцьсумесны праект ўстаноў культуры па формах нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва (аўтаклубаў) і бібліобусаў ”Ура! Канікулы: у аб’ектыве дзеці“. Праект праводзіцца з чэрвеня па жнівень 2023 года ў мэтах арганізацыі адпачынку, аздараўлення, занятасці дзяцей і падлеткаў у летні канікулярны перыяд. Праект мае статус абласнога.

—Многія дзеці не могуць самастойна арганізаваць свой вольны час на вёсцы. І калі ва ўмовах горада дзеці і падлеткі могуць гэта зрабіць больш эфектыўна за кошт наяўнасці і разнастайнасці культурна-забаўляльныхустаноў і забаўляльных цэнтраў, то ваўмовах сельскай мясцовасці гэта складана. Таму праект мае модульную сістэму і складаецца з 4 модуляў, у якіх прапануецца правядзенне сумесных мерапрыемстваў, —  адзначыла Наталля Хахлова.

 У нас была магчымасць паназіріаць, як праходзяць мерапрыемствы праекта ў вёсках Дубровеншчыны. Так, каля дома старэйшыны вескі Вялікае Бахава разгарнуліся творчыя і канцэртныя пляцоўкі. Жыхарам прапанавалі выступленні артыстаў мастацкай самадзейнасці і майстар-класы  мастакоў раённага Дома рамёстваў.  Гледачамі і ўдзельнікамі сталі дарослыя і дзеці, якія жывуць у гэтай вёсцы і тыя, што прыехалі на канікулы да бабуль.

     

 Станіславоўскі кірмаш

Кожнае лета ў Дубровенскім раёне праходзіць шэраг так званых брэндавых мерапрыемстваў. Яны збіраюць землякоў разам,  прапануюць адпачыць, нетаропка паразмаўляць, паслухаць добрую песню, паўдзельнічаць у конкурсах, паспрабаваць звычайныя стравы, якія гатуюцца тут жа на свежым паветры. Вось і у мінулыя выхадныя шумна і весела было каля Станіславоўскага сельскага Дома культуры — там праходзіла брэндавы “Станіславоўскі  кірмаш”.  Конкурсы з гумарам, майстар-класы, смачныя блінцы і добры настрой гарантавалі жыхарам і гасцям аграгарадка  работнікі СДК , ўдзельніцы ансамбля “Сяляначка” і самадзейныя артысты, якія наведваюць аб’яднанні па захапленні пры гэтай установе культуры. Трэба адзначыць, што і самі жыхары прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы свята: кожны жадаючы прыняў удзел у конкурсе “Сямейная фота-зона”. Кампетэнтнае журы вызначыла лепшымі ідэі і выкананне фотазон сямей Філіпенка і Касцевіч.

—Мы жыхарывясковыя жыхары і палічылі, што наша фотазона будзе ўяўляць куток сялянскай хаты. Кожны з нашай сям’і ўнёс кавалак ў агульны праект. Вось гэта пакрывала  яшчэ з мамінага дзявоцтва, — распавяла Таццяна Філіпенка. —Дзеці — Насця і Ваня — размалёўвалі дэкарацыі, а муж Аляксандр збіваў каркас на якім мы і стварылі сваю кампазіцыю.

Безумоўна, такія конкурсы яшчэ больш аб’ядноўваюць іх удзельнікаў. Раскрываюць іх творчы і чалавечы патэнцыял.

Вялікае свята

Галоўным святам ліпеня, безумоўна лічыцца фестываль “Славянскі базар ў Віцебску”. Дубровенцы даўно займаюць пачэснае месца сярод тых, хто робіць мерапрыемсты фестываля бліжэйшымі для кожнага. Вось і ўгэтым годзе каля помніка Пушкіну была разгорнута вялікая канцэртная пляцоўка, на якой па чарзе выступалі самадзейныя артысты с Расіі і Беларусі. А вакол яе размясціліся падворкі раёнаў Віцебшчыны, якія супрацоўнічаюць з раёнамі Смаленшчыны. Побач стаялі падворкі Лёзна і Рудні, Дуброўна і Красный.

Мы завіталі ў падворак нашага раёна. Краснінцы ўвасаблялі герояў 1812 года: гусары і барышні запрашалі пазнаёміцца з асаблівасцямі гісторыі іх зямлі. Дубровенцы прэзентавалі керамічныя вырабы Дома рамёстваў, жартоўную латэрэю і багатую спадчыну нашага краю.

Са “Славянскага базара” дубровенцы прывезлі шмат уражанняў, новых творчых задум. Да таго ж узнагародамі былі адзначаны ўзорны тэатр моды “Меланж”; удзельнікі Х Міжнароднага турніра народных танцаў “Танчым разам” Вадзім Тамашэвіч, Алена Чалпанава, Марыя Дзмітровіч, Алег Сабалеўскі, вакальны ансамбль “Спатканне”.

 Вось такое яно, роснакаляровае лета. У планах работнікаў культуры яшчэ шмат святаў, вялікіх і маленькіх. А гэта значыць, што у нас з вамі ёсць яшчэ час, каб атрымаць асалоду ад кожнага дня лета і праводзіць яго з ўдзячнасццю за добры настрой і шчодрасць на эмоцыі і сустрэчы.

 Алена КАРСАКОВА.