Школьники встретились с ведущими специалистами КУСХП «Зарубы»

У дзяржаўнай установе адукацыі «Зарубская сярэдняя школа Дубровенскага раёна» прайшла сустрэча з вядучымі спецыялістамі КУСГП «Зарубы» ў рамках праекта Школа Актыўнага Грамадзяніна «Радзіма мая ў асобах». Тэма сустрэчы — «У гэтай красе велічнай ёсць доля працы маёй». 

Удзельнікамі адкрытай і змястоў­най гутаркі з навучэнцамі 7-10 класаў сталі вопытныя знаўцы сваёй справы — работнікі КУСГП «Зарубы»: галоўны інжэнер Сяргей Уладзіміравіч Гарстукоў, які працуе ў гаспадарцы з 1990 года. Ён заслужыў пашану ўсяго калектыву сельгаспрадпрыемства за адказнасць, сур’ёзныя і ўважлівыя адносіны да сваёй справы і да кожнага работніка. Галоўны эканаміст прадпрыемства Алена Мікалаеўна Сепава, якая прыйшла на работу ў КУСГП «Зарубы» маладым спецыялістам, абрала работу ў сельгаспрадпрыемстве справай свайго жыцця. Галоўны аграном Марына Васільеўна Белавусава, нястомная працаўніца пасяўных і ўборачных кампаній на працягу больш за 10 гадоў.

Кожны з гасцей расказаў хлопцам і дзяўчатам пра свой асабісты выбар прафесіі, пра сваю работу ў сельскай гаспадарцы. Выступаючыя падкрэслілі адказнасць, важнасць кожнага працаўніка на шляху да агульнай мэты, запэўніўшы, што толькі ў адзінстве і згодзе ўсяго калектыву заключаецца сакрэт поспеху. Госці расказалі школьнікам пра лепшых работнікаў сельгаспрадпрыемства, пра іх дасягнен­ні ў працы.

Сярод іх — Шапавалаў Г.С. — лепшы камбайнер, Машэда С.А., Лёўкін В.В., Маталыгін Д.Л. — лепшыя трактарысты, Тарасенкава Ю.М. — лепшы аператар машыннага даення — і многія іншыя.

Асобае значэнне ў зладжанай рабоце калектыву мае кіраў­-                            нік — Андрэй Міхайлавіч Сычоў, які прафесійна выконвае сваю работу, уважліва адносіцца да кожнага чалавека.

Сяргей Гарстукоў адзначае:

—Праца аграрыя нялёгкая, але як прыемна бачыць яе плады: як каласяцца пад жнівеньскім сонцам залатыя палі, як пераліваюцца зялёныя прасторы ніў, як велічна і спакойна рухаюцца па палях камбайны … Гэта ж  паэзія! А хлеб на нашым стале? Гэта ж таксама наша праца… У хвіліны, калі пра гэта думаеш, душа поўніцца гордасцю, і ты разумееш, што жывеш і працуеш нездарма.

Са школьнікамі таксама пра­вялі прафарыентацыйную гутарку: расказалі пра тое, куды можна паступіць і якія спецыяльнасці патрабуюцца зараз у сельскай гаспадарцы. Растлумачылі, што такое мэтавая падрыхтоўка кадраў і дзе можна атрымаць накіраванне для атрымання ведаў па выбранай спецыяльнасці. 

Сустрэча атрымалася цікавай і прадуктыўнай. Веды вучняў узбагаціліся новымі звесткамі пра асаблівасці працы ў сельгаспрадпрыемстве, акрамя таго, дзеці адчувалі гордасць за лепшых працаўнікоў аграрнага прадпрыемства, адзначаных на раённым узроўні, тым больш што многія — іх бацькі.