На Дубровенщине откроют крупный развлекательный комплекс

Дубровно, Лас-Вегас, казино, развлекательный центр, бизнес, граница, Россия, Дубровенский район

19 лістапада ў раённым Доме культуры перад пачаткам урачыстасцяў з нагоды Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК адбыўся інвестыцыйны форум, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі ААТ “Аршанскі КХП”, ААТ “Аршанскі малочны камбінат”, ААТ “Дубровенскі льнозавод”. Гэтыя прадпрыемствы пры дапамозе прыгожа аформ-леных стэндаў прадставілі ўзоры прадукцыі, якую яны вырабляюць.

На форум таксама прыбыў расійскі бізнесмен, дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю “БелРосТоргСбыт” Фарыд Халітавіч Сабітаў.

Форум адкрыў намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Мікалай Мікалаевіч Рандарэвіч, які расказаў пра работу, якую праводзіць райвыканкам па прыцягненню інвестыцый у развіццё эканамічнай і сацыяльнай сфер раёна.

Дубровно, Лас-Вегас, казино, развлекательный центр, бизнес, граница, Россия, Дубровенский район

У прыватнасці, ён адзначыў, што на форум прыбыў дырэктар ТАА “БелРосТоргСбыт” Ф.Х.Сабітаў з жаданнем падпісаць пратакол аб намерах супрацоўніцтва паміж Дубровенскім райвыканкамам і ТАА “БелРосТоргСбыт” у сферы развіцця прыдарожнага сэрвісу.

Мікалай Мікалаевіч Рандарэвіч паведаміў, што ТАА “БелРосТоргСбыт” мае намер на тэрыторыі нашага раёна рэалізаваць інвестыцыйны праект: на аўтамагістралі Мінск— мяжа Расійскай Федэрацыі плануецца будаўніцтва буйнога забаўляльна-абслуговага комплексу, у склад якога будуць уваходзіць гасцініца, казіно і кафэ. У будаўніцтва новага аб’екта плануецца ўкласці каля 2 мільёнаў долараў інвестыцый. Тут будзе створана 60 высокааплачваемых рабочых месцаў.

Пасля выступлення М.М.Рандарэвіча, старшыня раённага выканаўчага камітэта Анатоль Іванавіч Лукашоў і расійскі бізнесмен Фарыд Халітавіч Сабітаў падпісалі пратакол аб намерах супрацоўніцтва паміж Дубровенскім райвыканкамам і ТАА “БелРосТоргСбыт”.

Андрэй КВІР

11 thoughts on “На Дубровенщине откроют крупный развлекательный комплекс

  • 02.12.2011 в 7:21 пп
    Permalink

    да какая разница кто там будет отдыхать???? (уж точно не мы с вами) главное, что налог с прибыли будет идти в местную казну, а прибыль будет будь здоров… «любовникам рулетки» из Москвы проще приехать к нам, чем за Урал лететь)))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *