Главные колядовщики Дубровенщины собрались в Калиновке

Дубровно,дубровенский,коляда,народные традиции,гармонь

На базе Калінаўскага сельскага Дома культуры быў праведзены “Калядны фэст”, які сабраў поўную залу гледачоў. У ім прынялі ўдзел народны ансамбль народнай песні “Калінаўскія маладзіцы”, члены дзіцячага ўзорнага аматарскага аб’яднання “Глыбінка”, якое дзейнічае пры Калінаўскім СДК, і народны фальклорны калектыў “Кудзеліца”.

Дубровно,Дубровенский,коляда,традиции

Дубровно,Дубровенский,коляда,традиции

Пра асаблівасці сёлетняга каляднага фэсту рэдакцыі паведаміў дырэктар Цэнтра народнай творчасці і культурна-досугавай дзейнасці Уладзімір БАБІЧАЎ. —Беларуская народная культура спалучае ў сабе традыцыі язычніцтва і хрысціянства і такім чынам дае нам магчымасць пазнаёміцца з унікальнымі звычаямі і абрадамі нашых продкаў. Самыя пашанотныя ў нашага народа святы — старажытнаславянскія Каляды і Ражджаство Хрыстова.

Галоўнымі персанажамі на іх ва ўсе часы былі пераапранутыя ў персанажаў народных казак і паданняў калядоўшчыкі , якія з песнямі ходзяць па вуліцы, заходзяць у хаты, дзе забаўляюць гаспадароў сваімі жартамі, гульнямі, весялосцю, жадаюць ім усяго найлепшага ў новым годзе, а тыя шчодра адорваюць іх гасцінцамі.

Дубровно,Дубровенский,коляда,традиции

Калядны фэст мы правялі ўжо ў другі раз. Летась ён праходзіў на базе раённага Дома культуры, сёлета мы вырашылі правесці яго ў сельскай мясцовасці. Калядны фэст 2016 года набыў новыя абрысы і быў не падобны на папярэдні сваёй асаблівай сакраментальнасцю і таямнічасцю.
Дубровно,Дубровенский,коляда,традиции

Удзельнікі фэсту не проста прадэманстравалі аўтэнтычныя традыцыі калядавання ў нашай мясцовасці, але і пастараліся прыцягнуць да ўдзелу ў іх моладзь, — гаворыць Уладзімір Бабічаў.

Дубровно,Дубровенский,коляда,традиции

Дубровно,коляда,традиции

Калядоўшчыкі — удзельнікі народнага фальклорнага калектыву “Кудзеліца” з песнямі пад гармонік прайшлі па цэнтральнай вуліцы аграгарадка Калінаўка, пабывалі ў доме пенсіянеркі, былога галоўнага эканаміста саўгаса імя Чарняхоўскага Л.Я. Макаёвай, павіншавалі яе з Калядамі і Ражджаством Хрыстовым і парадавалі сваім выступленнем.

Дубровно,Дубровенский,коляда,традиции
На сцэне Калінаўскага СДК быў прадэманстраваны абрад святкавання Каляд у гэтай мясцовасці, у выкананні якога былі задзейнічаны дарослыя і дзеці з аграгарадка Калінаўка.
Лідзія ЧАПЯЛОВА.

One thought on “Главные колядовщики Дубровенщины собрались в Калиновке

  • 25.01.2016 в 1:26 пп
    Permalink

    Творчае спалучэнне даследчай працы і народнай традыцыі. Мнагазнакавы пачатак! Асабліва прыемна, што ўсё гэта ажыццявілася ў глыбінцы, там, дзе яшчэ засталіся рэшткі самабыту і цёплыя ўспаміны пра народныя святы. Вялікай заслугай і маўклівай сардэчнай падзякай было б зберагчы нататкі нашых бацькоў і дзядоў, нашых далёкіх продкаў, шчодрую цяплынь шматвекавой гісторыі, каб сагрэць ёю нашых дзяцей і ўнукаў, якім на жаль, не хапае простага чалавечага шчасця.
    Шчыра, і з пажаданнямі поспехаў у вельмі благароднай справе, а таксама ў чаканні звычайнага цуда і найвялікшай душэўнай плыні!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *