Лета ў «Крэатыве»

Дубровно, дубровенский, детский лагерь, экскурсия

У другую змену працаваў аздараўленчы лагер “Крэатыў” у Дабрынскай дзіцячым садку-сярэдняй школе Дубровенскага раёна. І нам вельмі хочацца падзяліцца ўражаннямі, якія атрымлівалі выхаванцы кожны дзень у лагеры.
Дуброўна — наш старажытны горад, поўны гераічнай і вельмі трагічнай гісторыі. Аднойчы выхаванцы аздараўленчага лагера “Крэатыў” наведалі райцэнтр, каб больш змястоўна азнаёміцца з яго гісторыяй і сучаснасцю.
Першы экскурсійны прыпынак адбыўся каля кляштара бернардзінцаў. Гэты гмах здзівіў нас сваёй магутнасцю і веліччу. А колькі цікавых легенд мы пачулі ад настаўніка геаграфіі Чабанавай Тэрэсы Міхайлаўны: як будаваўся, гарэў і зноў адраджаўся. Колькі розных устаноў было ў яго памяшканнях!
А цікавейшая павучальная легенда пра каханне прыгажуні Клемянціны Любамірскай да збяднелага шляхціча заставіла задумацца ўсіх, што заўсёды трэба прыслухоўвацца да парад бацькоў: па-першае, яны ніколі дрэннага не параяць, па-другое, у іх вялікі жыццёвы вопыт, па-трэцяе, што неабдуманымі сваімі ўчынкамі можна страціць самае дарагое — павагу бацькоў, адарвацца ад сваіх каранёў, а гэта да нічога добрага не прыводзіць.
Далей мы пешшу адправіліся ў парк Воінскай славы. Там мы ўшанавалі памяць герояў, якімі вельмі ганарыцца ўвесь раён і ўся Беларусь. Трэба адзначыць, што вучні нашай школы добра ведаюць пра многіх з іх: Ю.Смірнова, А.Усава, А.Габрусева і Г.Нікандраву (дарэчы, нашыя кветкі ляглі да падножжа брацкай магілы і помніка Ганны Нікандравай, які знаходзіцца ў самым сэрцы Дуброўна).
Рабяты ўсклалі кветкі да падножжа манументаў і ўшанавалі памяць хвілінай маўчання.
Потым быў адведзены час для азнаямлення з ваеннай тэхнікай. Далей наша вандроўка была накіравана ў новы музей. Экскурсавод Наталля Сяргееўна Аўчарова пазнаёміла нас з творчасцю нашага земляка, ганаровага грамадзяніна г.Дуброўна Мікалая Апіока, расказала аб кожнай яго карціне.
Напрыканцы нашага падарожжа быў дзіцячы парк. Дзякуем адміністрацыі раёна за гэты куточак радасці. Мы крыху пазайздросцілі равеснікам-гаражанам, якія могуць кожны дзень адпачываць тут. Але мы знаходзім многа цікавага, гістарычнага, патрыятычнага на сваёй маленькай радзіме — аг.Дабрынь. Мы распрацавалі турыстычны маршрут “З любоўю да роднага краю” і запрашаем азнаёміцца з ім усіх жадаючых.
Але гэтай вандроўкі не адбылося б, каб не добрыя людзі. Мы хочам падзякаваць нашым шэфам, адміністрацыі ААТ “Каманіна”, гэта яны выдзелілі нам сродкі на падарожжа. Раённы аддзел па адукацыі, спорту і турызма, які даў дазвол на экскурсію і прадаставіў школьны аўтобус.
Таццяна ШКАПЦОВА,
агДабрынь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *