З любоўю да роднага краю

З чаго пачынаецца любоў да роднага краю? Якімі адзінкамі яе можна вымерыць ці вылічыць? Напэўна, на гэтыя пытанні кожны з нас знойдзе асабісты адказ. Я ж мяркую, што адным з крытэрыяў можа стаць прыгажосць. Так-так, прыгажосць, якую ствараюць вакол сябе людзі. Здаўна вядомы выраз Льва Талстога, што, калі робішь для некага нешта добрае, то чамусьці пачынаешь любіць яго. Калі мы ўпрыгожваем сваё асяродзе, мы, безумоўна, робім дабро, а яно зараджае асобае пачуццё да таго месца, ў якое мы ўклалі думкі і сілы.

Мы пабывалі на падворку Іўкіных у аграгарадку Сваташыцы. За сучасным плотам нас ветліва сустракалі кусты квітнеючых руж, вазоны з петуніямі ўпрыгожвалі не толькі фасады будынкаў, а і падыходы да цяпліцы. На двары кожны прадмет знаходзіцца на сваім месцы, а побач з домам вялікае месца займае дзіцячая пляцоўка. Нам насустрач выйшла гаспадыня Галіна Яфімаўна.

Яна распавяла, што дому 33 гады. Догляд за ім — гэта і абавязак, і захапленне як яе асабісты, так і мужа Віктара Іванавіча. Гаспадар вельмі любіць майстраваць. Вось і дзіцячую пляцоўку з усім неабходным для гульні для пяцігадовай унучцы зрабіў сам. Зімой і ў выхадныя дні нешта майстраваў, упрыгожваў, зрабіў і горку, і пясочніцу, і арэлі. Зараз тут збіраюцца гуляць усе суседскія дзеткі. Пляцоўка старанна абкошана, як і ўвесь падворак і тэрыторыя ад агароджы да вуліцы. Дарэчы, і даглядаць за ружамі муж дапамагае.

 —Я лічу, што кожнаму чалавеку прыемна жыць, калі вакол прыгожа, утульна. Але ж калі каму-небудзь гэта непатрэбна, то ніяк не прымусіш. Мы тут з суседзямі ўсе адзін за аднаго. Вось я гэтымі ружамі падзялілася, мне хтосьці што перадаў-падказаў, так і жывём, — разважае жанчына.

А яшчэ яна сказала, што свой дом і вуліцу, сваю весачку не памяняе ні на што.  Яна сцвярджае, што тут, побач з ружамі, з клопатам пра дом, адпачывае яе душа.

Няхай хтосьці з гэтым не пагадзіцца, але вынікі штогадовага агляда-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне населеных пунктаў паказваюць: тых, хто любіць свой дом, сваё прадпрыемства становіцца больш.

Так, сярод пераможцаў 2023 года,  якіх ушаноўвалі на галоўнай пляцоўцы святкавання 630-годдзя Дуброўна Дабрынскі сельвыканкам, Дубровенскі раён газазабеспячэннят (на здымку ўнізе), ААТ «Герой». Сярод гаспадароў, якія перамаглі ў намінацыі «Дом узорнага парадка сядзібнага тыпа» былі як гараджане, так  і жыхары вёскі. Прыемна, што ў гэтым годзе перамаглі два прадстаўніка з адной вуліцы — 70 год Кастрычніка г.Дуброў­на — Аляксандр Шыбека і Аляксандр Ва­шчанка. Сярод пераможцаў — две сям’і аднаго рода: Ляпеевы з вул Ю.Смірнова ў Дуброўна і вул. Дачная аг.Станіславова.

За лепшае добраўпарадкаванне падвор’я узна­гароджаны Аляксей Чаканаў (аг.Калінаўка), Любоў Груца (аг.Чырына), Алена Кабушава (аг.Ерамееўшчына), Таццяна Фралкова (в.Засценкі), Аксана Анікеева (в.Цеалін). Пераможцамі прызнана і сям’я Іўкіных (аг. Сваташыцы) (на здымку ўверсе).

 Алена КАРСАКОВА