Артем Саратокин пять лет в числе лидеров среди молодых комбайнеров Дубровенщины

Дубровно, жатва, Саратокин

Арцём Саратокін пачаў працаваць у СГФ імя Ю.Смірнова ў 2018 годзе. І вось ужо пяць гадоў ён — адзін з лепшых маладых камбайнераў на жніве ў Дубровенскім раёне. Ужо падчас вучобы ў Дубровенскім ліцэі сельскагаспадарчай вытворчасці стала зразумела — расце сапраўдны працаўнік, старанны хлебароб, неабыякавы да вынікаў працы. Яшчэ ў ліцэі хлопец удзельнічаў ва ўборцы збожжа і набіраўся досведу.
Яму 27 гадоў, але нягледзячы на маладосць, ён неаднаразова займаў прызавыя месцы ў раёне і вобласці па намалоце збожжа. Вось і сёлета Арцём не зніжае планку: ён другім сярод маладых камбайнераў -удзельнікаў жніва -2023 намалаціў тысячу тон збожжа.

Павіншаваць з гэтай працоўнай перамогай на ўскраіне поля аўса, да ўборкі якога прыступаў Арцём Саратокін, прыехалі намеснік генеральнага дырэктара Аршанскага МКК Ніна Карпалава, галоўны аграном Аршанскага аграпрамысловага аб’яднання Дзмітрый Крукоўскі, прадстаўнікі адміністрацыі і прафкама СГФ ім. Ю.Смірнова.
—Шчырае дзякуй за працу, за тое, што застаўся на роднай зямлі і хварэеш за яе росквіт. Здароўя, сіл і мірнага яснага неба над галавой, — пажадала Ніна Карпалава.
Алена КАРСАКОВА.