В Дубровенском музее открылась выставка полоцкого клуба «РОШВА»

Дубровенскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей запрашае землякоў адчыніць для сябе новую старонку мастацтва і пазнаёміцца з работамі ўздельніц  народнага клуба лапікавага шыцця «Рошва», які працуе ўжо шмат год пры Полацкім цэнтры рамёсел і нацыянальных культур.

Днямі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы. Экспазіцыя складаецца з самых разнастайных карцін, якія поўнасцю разбураюць традыцыйнае ўяўленне аб лапікавым шыцці: гледачам прапануюцца работы не толькі ў звыклым геаметрычным стыле. Пры першым поглядзе на іншыя карціны здаецца, што на тканіне спачатку фарбамі нанеслі малюнак, а потым дабавілі нейкія дэталі шыўкамі. Але, прыгледзеўшыся, заўважаеш, што карціна цалкам сшыта з рознакаляровых кавалачкаў  тканіны. Колькі працы, майстэрства і цярпення прыклала тая ці іншая майстрыха, каб зрабіць такую прыгажосць. Удзельніцы «Рошвы» лічаць, што «зрабіць нешта не складана, складана прыдумаць». Але і тэхніка выканання, і сэнс іх работ ўражваюць і прымушаюць думаць, асэнсоўваць і пазнаваць. Так, цэлы рад прысвечаны вобразам славянскай міфалогіі. Кожны выраб суправаджаецца падрабязным апісаннем  карціны і сэнса, які імкнулася ўкласці ў працу майстар. Такім чынам глядач мае магчымасць супаставіць свае ўражанні і думкі мастака.

Выстава будзе працаваць да 4 лістапада.

Алена КАРСАКОВА.